закрыть баббл

Вход

 

Сообщить

  • Отменить

Написать сообщение

Получатель

Сообщение

Отмена

Тэатральны куфар – 2009: Перформанс-акцыя Звычайны цуд…

З 28 верасня па 3 кастрычніка 2009г. Беларускі дзяржаўны універсітэт і Упраўленне па справах культуры БДУ праводзяць VI Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2009". Дэвіз фестываля - «ТРАДЫЦЫІ. ПОШУК. ЭКСПЕРЫМЕНТ». Мэтай фестываля з'яўляецца папулярызацыя студэнцкай тэатральнай творчасці, крэатыўная самарэалізацыі маладых людзей, духоўныя і культурныя зносіны студэнцкай моладзі Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, а таксама захаванне і развіццё лепшых традыцый беларускага і сусветнага тэатра. Немалая ўвага надаецца на фестывалі адукацыйнаму аспекту - майстар-класы і семінары-практыкумы разнастайнай тэматыкі, у ходзе якіх адбываецца ўзаемаабагачэнне і ўзаемаабмен тэатральнымі, эстэтычнымі ідэямі ў галіне рэжысуры, акцёрскага майстэрства, сцэнаграфіі, навацыямі ў сферы студэнцкай тэатральнай творчасці. Праект «Koufar-to-Stage» - Праект накіраваны на стварэнне платформы для культурнага і творчага абмену паміж студэнцкімі тэатрамі з розных краін. Кожная асобная фаза праекта ўяўляе сабой абмен двух пэўных тэатральных калектываў. Мэта праекта заключаецца ў развіцці культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванні творчых сувязяў, набытых на фестывалі «Тэатральны куфар». Так, рэжысёр тэатра «TUT» Тартускага універсітэта Калеў Куду ажыццявіў пастаноўку спектакля "Лізавета Бам" (па п'есе Д. Хармса) у тэатры "На балконе" БДУ, а рэжысёр тэатра "На балконе" БДУ Сяргей Турбан паставіў спектакль "Жарты пра каханне" (па пьесах "Юбілей" і "Прапанова" А. П. Чэхава) у тэатры "TUT" Тартускага універсітэта. Перформанс-акцыя “Звычайны цуд…” Сачыце за абнаўленнямі на сайце фестываля: www.theatre-fest.bsu.by

vzblk

Втр, 2009-09-29 02:07

0

Октябрь

03

Суббота

19:30

ДК Профсоюзов

Минск

пр. Независимости, 25

    Комментарии