закрыть баббл

Вход

 

Сообщить

  • Отменить

Написать сообщение

Получатель

Сообщение

Отмена

Маладзёжная-2011

11 сакавіка (пятніца) 2011 года, а 17 гадзіне ў ВУП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” Беларускага саюза мастакоў адбудзецца адкрыццё Рэспубліканскай мастацкай выставы “Маладзёжная-2011”.  Так склалася, што Беларускі саюз мастакоў штогод ладзіць Рэспубліканскую маладзёвую выставу, якая ўяўляе сабой сваеасаблівы зрэз сучаснага беларускага мастацтва. Яе правядзенне ўжо стала добрай традыцыяй у коле творчай моладзі. Як паказвае папярэдні досвед, гэты праект смела можна назваць важнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Сёлета асноўнай тэмай выставы з'яўляецца вольная творчасць. Сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы творы маладых аўтараў будуць характарызавацца адсутнасцю строгіх рамак і абмежаванняў у выбары тэмы, фармату, тэхнікі, а таксама кампазіцыйнай, пластычнай, каларыстычнай і жанравай разнастайнасцю. На выставе можна будзе ўбачыць аб'екты як традыцыйнага, так і канцэптуальнага мастацтва. Асаблівасцю праекту з'яўляецца і тое, што яго ўдзельнікамі стануць як сябры Беларускага саюза мастакоў да 35 гадоў, так і тыя, хто не ўваходзіць у склад творчай арганізацыі.  Рэспубліканская моладзёвая выстава - гэта добры старт для мастакоў - пачаткоўцаў. На ёй гледачы змогуць пазнаёміцца з новымі імёнамі маладых таленавітых мастакоў і іх арыгінальнымі творамі.  Аўтары ў сваіх працах прадэманструюць новыя пошукі самавыяўлення ў кантэксце актуальных працэсаў, што адбываюцца на сучасным этапе развіцця беларускага мастацтва. Дадзены праект з'яўляецца творчым "згусткам" наватарскіх, вольных ад стэрэатыпаў і "клішэ" твораў маладых мастакоў.  Выставу можна наведаць з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва, (017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.

vzblk

Чт, 2011-03-03 22:10

0

Январь

01

Четверг

02:00

Дворец искусств

Минск

    Комментарии