закрыть баббл

Вход

 

Сообщить

  • Отменить

Написать сообщение

Получатель

Сообщение

Отмена

Гуканне вясны

Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей І з'езда РСДРП" 26 сакавіка 2011 года а 12-й гадзіне запрашае мінчан і гасцей сталіцы на Свята "Гуканне вясны". Ужо сонца ходзіць вышэй, вызваляеца ад снега зямля, вітаюць вясну птушкі і мы, людзі, з нецярпеннем чакаем яе! У праграме Свята "Гуканне вясны" з 12.00 – 13.30: - Адкрыццё выставы “Вясна красна на ўвесь свет” Непаўторны настрой у музейнай зале створаць творы таленавітых майстроў у тэхніцы батык, валянне з войлаку, карункапляценне. - Выступленне фальклорнага гурта “Цернічка”. Аздобяць свята народныя спевы, танцы і жывая музыка. - Правядзенне веснавых гульняў, спяванне вяснянак, ваджэнне карагодаў. - Правядзенне майстар-класа па вырабу “вярбы” перад Вербнай нядзеляй. - Частаванне гасцей крупнікам – абрадавым напоем з лекавых зёлак і мёду. Усіх наведвальнікаў чакае веснавы сюрпрыз – фларыстычны артаб’ект “Абуджэнне жыцця” ад таленавітага дызайнера Ірыны Фама: яркія фарбы і водар жывых кветак створаць узнёслы настрой. З 12.00 – 15.00 ва ўтульным дворыку музея будзе працаваць кірмаш па продажы сувеніраў майстроў Форума Рамеснікаў. Запланавана і правядзенне серыі майстркласаў. На мерапрыемства вядзецца папярэдні запіс па тэл. 290-68-47. Мерапрыемства: 14:00 майстар-клас па ласкутнаму шыццю 15:00 майстар-клас па вырабу веснавых птушак з цеста 16:00 майстар-клас па вырабу абрадавых лялек Музей працуе: з 11.00 – да 19.00 Выхадны: панядзелак Тэлефон: 290-68-47 http://history.museum.by

vzblk

Вс, 2011-03-13 03:10

0

Март

26

Суббота

12:00

Дом-музей I съезда РСДРП

Минск

пр. Независимости, 31а

    Комментарии