Дударскі клуб запрашае адзначыць свята Абаронцаў Айчыны!
23 лютага а 19.00 у клубе “Сфера” (пр-т. Дзяржынскага, 77а) адбудзецца чарговая вечарына Дударскага клуба Беларусі.
У праграме:
Упершыню ў гісторыі БІТВА на ДУДАХ: Этнаграфія VS Сярэднявечча!!!
Спаборнічаюць лепшыя дудары краіны з гуртоў Стары Ольса, Testamentum Terrae, ESSA, Келіх Кола, Cornucopia і іншых.
Барабаны! Сігнальныя ракеты! Суворыя твары мужных дудароў! Бітва, якую НЕЛЬГА ПРАПУСЦІЦЬ!!! Пераможцаў вызначаюць танцоры!
Акрамя спаборніцтва, прысутных чакае многа сюрпрызаў, прызы, бяскоштныя майстар-класы па танцах, кансультацыі ад вядомых майстроў і музыкаў па карыстанні і настройцы дуды, гранні на ёй. Сустрэчы Дударскага клуба – гэта заўсёды сяброўская атмасфера і старая добрая клубная весялосць!
Катэгарычна вітаецца dress-code у стылі military.
Квіткі па 7.000 (на ўваходзе) — у кошт уключаны куфаль піва ў бары!
Мы заўсёды радыя новым сябрам!!!
Кантакты: +375 29 557-16-63
http://vkontakte.ru/club2038901
Замова столікаў: +375 25 922-80-8
Вечарыны “Дударскага клуба”
Беларуская народная музыка, дуды, жалейкі, барабаны, танцы і спевы. Адзінае месца ў Мінску, дзе можна прэзентаваць беларускую культуру. Жывое гучанне беларускіх народных інструментаў, спевы і міні-майстар-класы па народных танцах.
Дуда (валынка) на працягу многіх стагоддзяў была і застаецца самым міфалагізаваным традыцыйным інструментам беларусаў (даўніх ліцьвінаў). З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі пашыраецца рух па вяртанню беларускай дуды. “Дударскі клуб” – творчае аб’яднанне беларускіх майстроў і музыкаў. Аўтарамі ідэі выступілі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі. Ініцыятыва падтрымана гуртамі “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “ЛітвінТроль”, “Galiarda”, “Келіх кола” і інш.
Комментарии