закрыть баббл

Вход

 

Сообщить

  • Отменить

Написать сообщение

Получатель

Сообщение

Отмена

Арт-горад

Iнстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае Вас на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурса на лепшую ідэю аб’екта ў адкрытай прасторы горада Мінска “Арт-горад”. Конкурс праектаў мастацтва ў гарадскім асяроддзі з’яўляецца адным з этапаў праекта  Інстытута імя Гётэ ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, прысвечанага мастацтву ў публічнай прасторы. Раней ў 2010 годзе ў Мінску прайшлі семінары для супрацоўнікаў дзяржаўных тэрытарыяльных адміністрацый і дзеячаў культуры, а таксама майстар-клас па стварэнні аб’ектаў публічнага мастацтва. Усяго ўдзел у конкурсе прынялі 14 чалавек. Пераможцам стаў студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Кудрашоў, які прапанаваў праект інсталяцыі з люстэрак пад назвай “Калідор вечнасці”. Мяркуецца, што праект-пераможца будзе прапанаваны Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту для рэалізацыі ў 2012 годзе. Фінансаванне праекта ў выпадку ягонага ўзгаднення з гарадскімі ўладамі возьме на сябе Інстытут імя Гётэ. Цырымонія ўзнагароджання і адкрыццё выставы праектаў адбудзецца 18 жніўня 2011 года а 17 гадзіне у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ па вуліцы Веры Харужай, 25 корпус 3. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця выставы прымуць удзел прадстаўнікі кампетэнтнага журы – куратары арт-праектаў, кіраўнікі мастацкіх устаноў і прадстаўніцтва адміністрацыі горада Мінска.

vzblk

Чт, 2011-08-11 19:10

0

Январь

01

Четверг

02:00

Конференц-зал Института имени Гёте

Минск

    Комментарии