24 жніўня 2010 года а 17-й гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі Ігара Сухарукава “Акварэль. Гарадскi пейзаж”. “Тэма горада блізкая мне таму, што я сам нарадзіўся і вырас у горадзе. Праз прыгажосць архітэктурных формаў і матываў, рытміку вуліц і aдлюстраванне асаблівага эмацыянальна-псіхалагічнага настроя, спалучыўшы ў жывапісных прыёмах элементы рэалізма і сучаснага мастацтва з уласцівай акварэлі лёгкасцю і свабодай, я хачу данесці да гледача ўсю эстэтыку гэтай любімай для мяне тэмы”. Сухарукаў Ігар Сяргеевіч Нарадзіўся в 1977 г. в г. Мінску. 1995 – скончыў Школу-ліцэй № 26 пры Беларускай акадэміі мастацтваў. 1995-2000 – студэнт факультэта дызайну Беларускай акадэміі мастацтваў. 2000-2003 – навучанне ў аспірантуре Беларускай акадэміі мастацтваў, ў гэты час працаваў выкладчыкам на кафедры «Інтэр’ер і абсталяванне» факультэта дызайну. 2004 – пераможца Ўсерасійскага он-лайн конкурсу акварэлі, заснаванага Маскоўскай Школай акварэлі Сяргея Андрыякі. З 2002 – сябра Беларускага саюза дызайнераў. З 2000 – выкладае на кафедры «Дызайн» Мінскага інстытута кіравання. Працуе, ў асноўным, ў тэхніцы акварелі; асноўны сюжэт – гарадскі пейзаж. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Літвы, Славакіі, Вялікабрытаніі, ЗША. Кантактная інфармацыя: Сайт: www.sukharukau.com
Втр, 2010-08-17 00:10
Комментарии